Бакі разгледзелі развіццё ўзаемадзеяння паміж групамі дружбы, якія былі створаны ў парламентах Беларусі і Малдовы. Адбыўся абмен думкамі аб развіцці адукацыі ў абедзвюх краінах. Бакі пацвердзілі намер актывізаваць двухбаковы дыялог і вызначылі перспектыўныя напрамкі міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Паступальна развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Малдовай. 19 лістапада 2022 года споўніцца 30 гадоў з дня ўсталявання дыпламатычных адносін паміж краінамі. За гэты перыяд паміж дзяржавамі падпісана звыш 90 міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых дакументаў, рэгулюючых адносіны ў розных галінах.