Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) больш як на 26,6 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 1 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 171,4 тыс. га. Глебу пад сяўбу ранніх яравых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 270 тыс. га (41,9 працэнта).
У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.
БелТА