Абмяркоўваўся стан і перспектывы беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, абмен візітамі профільных ведамстваў, пытанні падрыхтоўкі кадраў. Бакі адзначылі дасягнуты высокі ўзровень узаемадзеяння, уключаючы канструктыўны дыялог на ўзроўні кіраўнікоў профільных ведамстваў дзвюх краін.
Абмеркавана магчымасць арганізацыі на тэрыторыі В'етнама сумеснай вытворчасці беларускай тэхнікі спецыяльнага прызначэння, а таксама вырабу экіпіроўкі для в'етнамскіх пажарных службаў.
Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні пашырэння нарматыўна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва ў адпаведнасці з сучаснымі сусветнымі тэндэнцыямі.