Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 15 Сакавік 2022 09:53

У Беларусі будуць сеяць больш грэчкі і проса

У Беларусі будуць сеяць больш грэчкі і проса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"У мэтах забеспячэння ўнутранага рынку айчыннай прадукцыяй прадаўжаем нарошчваць пасяўныя плошчы пад просам да 9,3 тыс. га (плюс 3 тыс. га да ўзроўню 2021 года) і грэчкай да 31,7 тыс. га (плюс 0,6 тыс. га да узроўню 2021 года). Адначасова будуць зменшаны плошчы менш засухаўстойлівых яравых збожжавых сельскагаспадарчых раслін, такіх як яравая пшаніца і яравы ячмень, за кошт павелічэння тых жа азімых культур. Напрыклад, азімага ячменю пасеяна на 30 тыс. га больш да ўзроўню 2020 года", - расказалі ў прэс-службе.

Такім чынам, сельскагаспадарчыя арганізацыі пад ураджай 2022 года зрабілі акцэнт на больш ураджайныя азімыя збожжавыя на зерне, якія ў цэлым па краіне пасеяны на 1495,9 тыс. га (плюс 41,3 тыс. га да ўзроўню 2021 года). Аграметэаралагічныя ўмовы для перазімоўкі азімых пасеваў у 2021/2022 годзе складаліся ў асноўным здавальняюча.

У цэлым па Беларусі пасяўныя плошчы збожжавых і зернебабовых культур прагназуюцца на ўзроўні мінулага года.

БелТА

Чытаць 187 разоў