Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 03 Сакавік 2022 09:51

Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Ганконга абмеркавалі ў БелГПП

Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з прадстаўніцтвам Савета па развіцці гандлю Ганконга (HKTDC) у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Беларусі арганізавала семінар "Ганконг - ваша карпаратыўная платформа для выхаду на рынкі Азіі". Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на сайт БелГПП.

У час семінара выступілі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, в.а. генеральнага консула Беларусі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг КНР Аляксандр Шалімаў, кіраўнік прадстаўніцтва HKTDC у ЕАЭС, Грузіі, Азербайджане, Малдове і Украіне, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дзелавога супрацоўніцтва "Расія - Ганконг" Леанід Арлоў.

У мерапрыемстве, якое праходзіла на пляцоўцы БелГПП і ў рэжыме відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел больш за 90 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у выкарыстанні патэнцыялу Ганконга для выхаду на рынкі КНР і іншых краін Усходняй Азіі.

Увазе беларускіх дзелавых колаў прадстаўлены перспектывы ўзаемадзеяння з бізнесам Ганконга, магчымасці спецыяльнага адміністрацыйнага раёна як сусветнага лагістычнага цэнтра, цэнтра тэхналогій і інавацый, эфектыўнай платформы для стартапаў, а таксама механізмы падтрымкі экспарту беларусікх тавараў на рынкі КНР і краін Азіі, пошуку патэнцыяльных партнёраў і развіцця бізнес-кантактаў.

Пасля завяршэння прэзентацый прадстаўнікі беларускіх кампаній атрымалі магчымасць задаць пытанні наконт разівіцця адносін з партнёрамі ў Ганконгу.

БелТА

Чытаць 156 разоў