На сустрэчы комплексна разгледжаны пытанні двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Таджыкістанам з акцэнтам на развіццё міжпарламенцкага і міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, а таксама далейшага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, бакі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх адносін і выказалі агульную думку аб неабходнасці паглыблення кантактаў, рэалізацыі новых сумесных праектаў у розных сферах. Па выніках гутаркі былі намечаны новыя перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі.