Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Чацвер, 13 Студзень 2022 09:55

Беларусь і В'етнам маюць намер актывізаваць палітычныя кантакты

Беларусь і В'етнам правялі ў Ханоі чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч.

Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі адносна ўсяго спектра пытанняў двухбаковага парадку дня, выказана гатоўнасць актывізаваць палітычныя кантакты, абмеркавана ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях. "Бакі дамовіліся аб правядзенні ў бліжэйшы час чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, адзначана неабходнасць далейшага ўмацавання міжрэгіянальных сувязей", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Беларускі бок перадаў прапановы па ўдасканаленні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. Акрамя таго, закраналася тэматыка сумеснай дзейнасці ў галіне адукацыі, навукі, культуры і турызму.

Бакі таксама дамовіліся правесці некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

БелТА

Чытаць 126 разоў