Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Серада, 05 Студзень 2022 09:49

Саўмін вызначыў аб'ёмы закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны для дзяржпатрэб на 2022 год

Савет Міністраў вызначыў аб'ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 31 снежня 2021 года нумар 786, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Закупкі збожжа па дзяржзаказе прадугледжваюцца ў аб'ёме 811,4 тыс. т, у тым ліку пшаніцы - 530 тыс. т, жыта - 185,7 тыс. т, ячменю - 19,7 тыс. т, аўса - 36 тыс. т, грэчкі - 30 тыс. т, проса - 10 тыс. т.

Аб'ём закупак пачаткаў кукурузы для вытворчасці насення гібрыдаў першага пакалення на 2022 год складзе 22 тыс. т.

Цукровых буракоў трэба паставіць 3,1 млн т, піваварнага ячменю - 100 тыс. т. Аб'ём закупак ільновалакна для дзяржпатрэб складзе 20 тыс. т.

Дзяржзаказ па пастаўках алейнага семя рапсу на 2022 год зацверджаны для канцэрна "Белдзяржхарчпрам" у памеры 85 тыс. т.

БелТА

Чытаць 138 разоў