"Субяседнікі абмеркавалі перспектывы правядзення некаторых двухбаковых мерапрыемстваў, уключаючы ў тым ліку чарговае пасяджэнне сумеснага камітэта Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Карэя і кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Размова ішла таксама аб узаемадзеянні бакоў у рамках "Новай паўночнай палітыкі", - гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.
Акрамя таго, намеснік міністра замежных спраў давёў інфармацыю аб падыходах і практычных кроках беларускага боку па ўрэгуляванні міграцыйнага крызісу на беларуска-польскай граніцы.