Абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-пакістанскіх адносін. Кіраўнік беларускай дыпмісіі праінфармаваў субяседнка аб лібералізацыі Беларуссю візавага рэжыму, у тым ліку для грамадзян Пакістана. Бакі згадзіліся: такая дружалюбная ініцыятыва станоўча паўплывае на двухбаковыя адносіны, уключаючы пашырэнне дзелавых кантактаў і турыстычных абменаў.
Субяседнікі таксама разгледзелі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў унутраных спраў Беларусі і Пакістана. Дасягнута дамоўленасць аб кансультацыях па ўдасканаленні адпаведнай двухбаковай дагаворна-прававой базы.