Бакі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва ў палітычнай, гуманітарнай, спартыўнай, авіяцыйнай сферах, удасканаленне дагаворна-прававой базы, узаемадзеянне па лініі парламентаў і ў міжнародных арганізацыях.
"Асаблівы акцэнт быў зроблены на актывізацыі інвестыцыйных і гандлёва-эканамічных адносін як прыярытэтным напрамку супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Адбыўся абмен думкамі па рэгіянальнай праблематыцы", - адзначылі ў МЗС.
Прайшлі сустрэчы Мікалая Барысевіча і старшыні праўлення Банка развіцця Беларусі Аляксандра Ягорава з кіраўніцтвам Міністэрства гандлю і прамысловасці Катара, Катарскага інвестыцыйнага агенцтва і Катарскага банка развіцця. Абмяркоўваліся перспектывы крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. "У Міністэрстве гандлю і прамысловасці Катара дасягнута дамоўленасць аб тэрмінах правядзення ў Мінску чарговага пасяджэння міжурадавага сумеснага камітэта, а таксама беларуска-катарскага дзелавога савета", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.