Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскагаспадарчай галіны за студзень - чэрвень 2021 года былі разгледжаны на калегіі Мінсельгасхарча.
Адзначана дадатная тэндэнцыя развіцця. У сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склаў 100,1 працэнта, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі - 100 працэнтаў, раслінаводства - 100,9 працэнта.
У жывёлагадоўлі ўзрасла вытворчасць малака (101,8 працэнта) і яек (102 працэнты), а таксама прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы (102,3 працэнта), у раслінаводстве - вытворчасць збожжа, бульбы, пладоў і ягад.
"Павелічэнне вытворчасці сельгаспрадукцыі садзейнічала росту вытворчасці прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў у цэлым па рэспубліцы на 2,5 працэнта да студзеня - чэрвеня 2020 года. У тым ліку вытворчасць мясной прадукцыі павялічана на 1,9 працэнта, малочнай - на 2,7 працэнта, мукамольна-крупяной - на 6,5 працэнта", - гаворыцца ў паведамленні.
Фінансавы стан сельскагаспадарчых арганізацый таксама палепшыўся. За студзень-чэрвень тэмп росту выручкі склаў 114,8 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі - 115,7 працэнта, чысты прыбытак - 107,3 працэнта. Рэнтабельнасць продажаў забяспечана на ўзроўні 5,1 працэнта.
Колькасць стратных арганізацый скарацілася на 10, сума страт такіх арганізацый - на 30 працэнтаў.