Паводле даных міністэрства, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,6 млн га, што складае 76 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Намалочана 5048,2 тыс. т збожжа. Па намалоце збожжа па-ранейшаму лідзіруе Мінская вобласць — больш за 1,2 млн т, на другім месцы — Брэсцкая вобласць, дзе атрымана 1,026 млн т. У Гродзенскай вобласці намалочана 753,3 тыс. т, у Магілёўскай — 742,8 тыс. т, у Гомельскай — 647,1 тыс. т, у Віцебскай — 637,9 тыс.т.