Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лесу прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежавальныя меры ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта забароны на наведванне лесу - забеспячэнне бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лес.