Згодна з дакументам, энергетычныя напіткі дабаўлены ў пералік тавараў, якія нельга прадаваць непаўналетнім ва ўзросце да 18 гадоў. У гэты спіс таксама ўваходзяць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі (з доляй этылавага спірту не большай за 7 працэнтаў), піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для іх, сістэмы для спажывання тытуню, нетытунёвыя нікаціназмяшчальныя вырабы, ігральныя карты, пнеўматычная і кідальная зброя (за выключэннем цацак), эратычная прадукцыя, а таксама тая, што змяшчае элементы эротыкі, насілля і жорсткасці і інш.
Пастанова ўступае ў сілу з 8 ліпеня.