Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 05 Ліпень 2021 09:45

Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць у расійскіх праектах па газіфікацыі

Газазабеспячальныя арганізацыі Беларусі зацікаўлены ўдзельнічаць у расійскіх праектах па газіфікацыі. Аб гэтым заявіў сёння генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз", член Савета Рэспублікі Аляксей Кушнарэнка на палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

Дзярждума Расіі 1 чэрвеня прыняла змяненні ў закон аб газазабеспячэннi ў РФ. "Дакумент стане магутным стымулам для шырокай арганізацыі ў рэгіёнах Расіі работ па падключэнні жыллёвага фонду да газавых сетак. Беларускія арганізацыі маглі б прыняць актыўны ўдзел у рэалізацыі такіх праектаў, у тым ліку прапанаваць свае паслугі па праектаванні, будаўніцтве, пастаўцы абсталявання", - адзначыў Аляксей Кушнарэнка.

За апошнія гады Беларусь істотна рушыла наперад у пытаннях газіфікацыі населеных пунктаў, падкрэсліў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз". Рэалізаваны маштабныя праекты. На сённяшні дзень у краіне газіфікаваны прыродным газам усе 115 гарадоў, 118 раённых цэнтраў і 3400 сельскіх населеных пунктаў, 3 млн кватэр і індывідуальных жылых дамоў. Партнёрства з расійскімі калегамі ў гэтай сферы можа стаць адной са сфер узаемнага інтарэсу, дадаў ён.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак узаемадзеяння - тарфяная прамысловасць. Беларусь і Расія валодаюць значнымі запасамі торфу. "Яго здабыча і ўключэнне ў паліўна-энергетычны баланс - гэта ўклад ва ўмацаванне энергетычнай бяспекі нашых краін", - сказаў Аляксей Кушнарэнка.

У Беларусі створана добрая навуковая база, распрацаваны сучасныя тэхналогіі для вытворчасці шырокага асартыменту тарфяной прадукцыі. Станоўчы вопыт супрацоўніцтва з Расіяй ужо ёсць: з Беларусі тарфяная прадукцыя пастаўляецца ў 19 расійскіх рэгіёнаў, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва ў гэтай галіне развіваецца з Цюменскай, Свярдлоўскай і Ленінградскай абласцямі. У 2015 годзе рэалізаваны сумесны беларуска-расійскі праект па стварэнні модульнага аўтаматызаванага комплексу па вытворчасці паліўных брыкетаў.

"Лічым перспектыўным напрамкам рэалізацыю праектаў па вырабе арганічных і арганамінеральных угнаенняў з торфу. Дзякуючы мадэрнізацыі галіны, беларускія прадпрыемствы маюць магутны вытворчы патэнцыял у тарфяной сферы. Наладжана вытворчасць усёй лінейкі машын і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу. У выпадку зацікаўленасці расійскага боку гатовы прапанаваць магчымыя варыянты супрацоўніцтва", - дадаў генеральны дырэктар ДВА "Белпалівагаз".

БелТА

Чытаць 126 разоў