Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 28 Май 2021 08:59

Нацплан па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі вынесены на абмеркаванне

Праект пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2025 гады" вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

З улікам сацыяльна-эканамічных умоў, перспектыў, мэтазгоднасці і міжнародных абавязацельстваў у нацыянальны план прапануецца ўключыць мерапрыемствы, якія прадугледжваюць укараненне прынцыпаў устойлівага спажывання і вытворчасці, развіццё сферы зялёнага фінансавання, эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі), арганічнай сельскай гаспадаркі, экалагічнага турызму (устойлівага турызму), нізкавугляроднай энергетыкі, электратранспарту (інфраструктуры) і гарадской мабільнасці. Гэтыя мерапрыемствы прадугледжваюць фарміраванне разумных і энергаэфектыўных, зялёных гарадоў, змякчэнне наступстваў змянення клімату і адаптацыю да кліматычных змяненняў, а таксама захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Плануецца правядзенне інфармацыйных і адукацыйных мерапрыемстваў, навуковае забеспячэнне пераходу да зялёнай эканомікі.

У абгрунтаванні прыняцця дакумента гаворыцца, што праект пастановы адпавядае нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года і асноўным напрамкам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 27 мая па 6 чэрвеня ўключна на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

БелТА

Чытаць 171 разоў