Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 12 Люты 2021 09:15

У Беларусі зацверджаны будаўнічыя нормы для адміністрацыйных, бытавых і сельскагаспадарчых будынкаў

Новыя будаўнічыя нормы зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана дзвюма пастановамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай нумар 82 ад 13 лiстапада 2020 года зацверджаны будаўнічыя нормы "Адміністрацыйныя і бытавыя будынкі". Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання адміністрацыйных і бытавых будынкаў і памяшканняў прамысловых прадпрыемстваў. У дакуменце гаворыцца, што аб'ёмна-планіровачныя і канструктыўныя рашэнні такіх будынкаў неабходна прымаць з улікам горадабудаўнічых, ландшафтных умоў раёна будаўніцтва і архітэктурных асаблівасцей навакольнай забудовы.

Другой апублікаванай сёння пастановай Мінбудархітэктуры ад 13 лiстапада 2020 года нумар 84 зацверджаны буднормы "Сельскагаспадарчыя будынкі". Яны ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання жывёлагадоўчых, птушкагадоўчых, зверагадоўчых будынкаў і памяшканняў, будынкаў і памяшканняў для захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, цяпліц, будынкаў і збудаванняў для захоўвання і перапрацоўкі збожжа (элеватараў, збожжаскладоў, млыноў, будынкаў крупяных, камбікормавых заводаў і іншых прадпрыемстваў). Гэтыя буднормы не распаўсюджваюцца на будынкі і памяшканні, прызначаныя для ўтрымання хворых жывёл, памяшканні для захоўвання сельгаспрадукцыі ў рэгулюемым газавым асяроддзі і будынкі халадзільнікаў.

Будаўнічыя нормы распрацаваны РУП "Будтэхнорм" і ўнесены галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

БелТА

Чытаць 214 разоў