"Ахоп насельніцтва і тэрыторыі рэспублікі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE за апошнія паўгода значна павялічыўся і на канец 2020 года склаў 89,4 працэнта і 30,6 працэнта адпаведна", - адзначылі ў міністэрстве.
Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 98,7 працэнта тэрыторыі краіны, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4 працэнта.
Па стане на 1 студзеня 2021 года паслугі электрасувязі аказваюць 189 аператараў электрасувязі.
Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт складае 3,256 млн, абанентаў ІР-тэлебачання - 2,36 млн. Больш за 3,62 млн абанентаў падключаны да мультысэрвіснай IMS-платформы. Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, складае 2,74 млн.
Шырыня знешняга канала доступу ў інтэрнэт павялічылася за апошнія паўгода на 50 Гбіт/с і склала 1800 Гбіт/с.
Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі па выніках 2020 года складае 11,66 млн.