"Па ўсіх жыллёва-камунальных паслугах, за выключэннем паслуг падагравання вады і ацяплення, у цэлым у краіне забяспечана поўная акупнасць плацяжамі насельніцтва. Зыходзячы з гэтага ўзровень пакрыцця насельніцтвам затрат па ЖКП ацэньваецца на ўзроўні 83,2 працэнта", - адзначыў Андрэй Хмель.
Ён звярнуў увагу, што аплата ЖКП займае адносна невялікую долю ў расходах беларускай сям'і. У 2016-2020 гадах на гэтыя мэты з сямейнага бюджэту трацілі ад 4,7 працэнта да 4,9 працэнта (разлікі для сям'і, дзе працуюць два чалавекі, якія атрымліваюць сярэднюю па краіне зарплату). "Калі ў параўнанні - у краінах Прыбалтыкі плацяць ад 20 працэнтаў да 35 працэнтаў штомесячнага заработку за жыллёва-камунальныя паслугі, у РФ - амаль 11 працэнтаў, ва Украіне гэтыя плацяжы да 40 працэнтаў", - сказаў ён.
Міністр таксама назваў даволі паспяховай сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый пры аплаце ЖКП.
Да 2025 года ўсе спажыўцы павінны быць забяспечаны якаснай пітной вадой. Цяпер забяспечанасць складае 94,2 працэнта, за два гады паказчык вырас больш як на 8 працэнтных пунктаў. За пяць гадоў яшчэ трэба пабудаваць больш за 800 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, больш за 300 водазаборных свідравін і перападключыць больш за 100 населеных пунктаў да адпаведных цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці. Да 2025 года на водазабеспячэнне з падземных крыніц плануюць перавесці Мінск.