Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Аўторак, 05 Студзень 2021 10:45

У Беларусі пачала працаваць нацыянальная паштовая электронная сістэма

У Беларусі з 3 студзеня 2021 года пачала работу нацыянальная паштовая электронная сістэма, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

"Гэта сістэма дае магчымасць перасылаць заказныя і простыя пісьмы ў электроннай форме, ажыццяўляючы бяспеку і канфідэнцыяльнасць перапіскі, - падкрэслілі ў прэс-службе. - Адпраўляць і атрымліваць пісьмы можна ў любы час сутак з мабільнага тэлефона або камп'ютара".

Для выкарыстання сістэмы неабходна стварыць электронную паштовую скрынку і прайсці аўтэнтыфікацыю з выкарыстаннем сертыфікаваных сродкаў выпрацоўкі ЭЛП (электроннага лічбавага подпісу).

Пры паступленні электроннага пісьма прыходзіць паведамленне на пазначаны пры рэгістрацыі нумар тэлефона або e-mail.

Адпраўляць можна дакументы, фатаграфіі, выявы, рахункі, паведамленні, даведкі, выпіскі і інш. Тэкставае паведамленне не павінна перасягаць 30 старонак, у пісьмо можна ўкласці не больш як тры файлы памерам да 10 МБ. Тыпы файлаў укладання: doc, docx, xls, xlsx, pdf.

Кошт простага электроннага пісьма складае Br0,42, заказнога электроннага пісьма - Br1,5.

Чытаць 183 разоў