Беларусь і "Газпрам" пачалі перагаворы аб пастаўках газу з 2021 года. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіла прэс-служба расійскага газавага канцэрна па выніках праведзенай сёння ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і старшыні праўлення ПАТ "Газпрам" Аляксея Мілера, паведамляе БЕЛТА.
"Бакі адзначылі, што пытанне пагашэння завінавачанасці беларускіх спажыўцоў за пастаўкі расійскага газу поўнасцю ўрэгулявана. У сувязі з гэтым былі пачаты перагаворы адносна ўмоў паставак газу ў Беларусь з 1 студзеня 2021 года", - гаворыцца ў паведамленні.