Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 19 Кастрычнік 2020 09:43

Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-верасні вырас на 2,4 працэнта

Рознічны тавараабарот у студзені - верасні 2020 года склаў Br38,9 млрд, або 102,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аптовы тавараабарот склаўся на ўзроўні Br70,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 92,6 працэнта да ўзроўню студзеня - верасня мінулага года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br15,1 супраць Br14,2 за аналагічны перыяд 2019-га.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 91,7 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - верасні склаў Br35,6 млрд, або 103,9 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - верасні склаў Br1,8 млрд, або 80,6 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019 года.

Чытаць 184 разоў