Паводле даных на 14 верасня, цукровыя буракі ўбраны з 5,07 тыс. га, што складае 6,16 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 220,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 435,1 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,6 працэнта. Бульбу ў сельгасарганізацыях убралі з 20,2 працэнта плошчаў (5,11 тыс. га), накапана 159,6 тыс. га (ураджайнасць 312,2 ц/га). Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 2,33 тыс. га (37,6 працэнта да плана), сабрана 30,5 тыс. т пры ўраджайнасці 306,8 ц/га.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,138 млн га, што складае 97,5 працэнта запланаванай плошчы. У Гродзенскай вобласці ўбрана 99,9 працэнта плошчаў ад плана (322,4 тыс. га), Брэсцкай - 99,8 працэнта (339,5 тыс. га), Мінскай - 99,7 працэнта (487,7 тыс. га), Гомельскай - 98,6 працэнта (336,6 тыс. га), Магілёўскай - 93,8 працэнта (311,7 тыс. га), Віцебскай - 92,8 працэнта (340,5 тыс. га).
Усяго па краіне намалочана 7,997 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.
Абгортванне стужак лёну праведзена на 30,7 тыс. га (64,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 16,4 тыс. га (34,4 працэнта ад плана), нарыхтавана 51,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,2 ц/га.
Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 815,6 тыс. т сена (80,8 працэнта ад плана), 13,151 млн т сенажу (104,4 працэнта) і 5,051 млн т сіласу (26,4 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 57,8 працэнта ад плана.