Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства павіншаваў Таню Радачай з назначэннем і прыбыццём у Мінск і пажадаў ёй плённай працы ў Беларусі.
Субяседнікі абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне Беларусі і ЮНІСЕФ па чарговай краінавай праграме фонду на 2021-2025 гады. Краінавая праграма была адобрана Выканаўчым саветам ЮНІСЕФ 10 верасня ў Нью-Ёрку. Яе асноўныя задачы - абарона дзяцей ад насілля, стварэнне бяспечнага і здаровага асяроддзя для іх развіцця, у тым ліку ў кіберпрасторы, развіццё сістэмы аднаўленчага правасуддзя для непаўналетніх.
Бакі таксама абмеркавалі садзейнічанне ЮНІСЕФ у пераадоленні каранавіруснай пандэміі ў Беларусі.
На сустрэчы Уладзімір Макей праінфармаваў аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне.