Аб развіцці беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ішла размова 9 верасня на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Мустафой Азджанам. "Абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы развіцця сувязей паміж Беларуссю і Турцыяй", - адзначылі ў прэс-службе.
Акрамя таго бакі разгледзелі ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне.