"Усяго ў Беларусь у верасні паставяць 1,606 млн т нафты, у тым ліку 1,45 млн т - з Расіі трубаправодным транспартам. Астатняе - танкерным і чыгуначным", - расказалі ў канцэрне.
Як паведамлялася, Беларусь чакае чарговую партыю нафты з Азербайджана. Танкер павінен прыбыць у порт Паўднёвы 2-4 верасня. Нафта паступіць на Мазырскі НПЗ.