За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $61,8 млн (на 0,7 працэнта) пасля росту ў чэрвені на $916,4 млн (на 11,63 працэнта).
Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у ліпені ў асноўным абумоўлены павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
У ліпені 2020 года ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму амаль $422 млн.
Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2021 года павінен скласці не менш за $7,3 млрд.