"Праграма сямейнага капіталу прадоўжана да 2024 года ўключна. Акрамя таго, значнай навацыяй з'яўляецца пашырэнне напрамкаў яго датэрміновага выкарыстання (да дасягнення дзіцем 18 гадоў). Адзін з іх - паляпшэнне жыллёвых умоў для тых, хто знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу. Прычым варыянты розныя - набыццё жылля, пагашэнне запазычанасці па выдадзеных крэдытах. Другі напрамак - атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Гэта прадугледжвалася і раней, але цяпер пашырана за кошт стаматалагічных паслуг, якія могуць быць атрыманы любым членам сям'і. Трэці - атрыманне вышэйшай адукацыі першай ступені таксама любым членам сям'і", - расказала Марына Арцёменка.
На сённяшні дзень сямейны капітал назначаны ў Беларусі больш як 85,5 тыс. шматдзетных сем'яў. "Прынята ўжо больш за 16 тыс. рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу. З іх 94 працэнты - на паляпшэнне жыллёвых умоў", - адзначыла начальнік упраўлення.
Марына Арцёменка падкрэсліла, што вынікі пяцігадовай праграмы сямейнага капіталу паказалі яе эфектыўнасць. "За пяць гадоў колькасць дзяцей, народжаных трэцімі і наступнымі, павялічылася на 40 працэнтаў", - дадала яна.