7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенку, ацаніў дзейнасць беларускага парламента, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 15 верасня пачнецца чарговая сесія Палаты прадстаўнікоў. У сувязі з чым Прэзідэнт спытаў аб гатоўнасці дэпутацкага корпуса да гэтай работы, а таксама аб законапраектах.
"Я так бачу, што ўвогуле парламент працуе нядрэнна. Палата прадстаўнікоў займаецца сваімі справамі. Разумею, што ў каляіне палата ў цэлым, ды і дэпутаты. Нейкіх асаблівых насцярожанасцей я не бачу. Як былы дэпутат я разумею, што справы ідуць спакойна і нядрэнна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Заканатворчая работа - цяжкая праца. Яна не церпіць ніякіх усплёскаў. Наш парламент займаецца сваёй справай. Гэта мой пункт гледжання, маё ўражанне".

