Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 17 Люты 2023 10:33

Свабодныя эканамічныя зоны ў мінулым годзе забяспечылі 22,3 працэнта экспарту тавараў

Свабодныя эканамічныя зоны ў мінулым годзе забяспечылі 22,3 працэнта экспарту тавараў. Аб гэтым сведчаць даныя статыстычнага агляду, апублікаванага на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі па выніках мінулага года налічвалася шэсць СЭЗ, у якіх зарэгістравана 427 рэзідэнтаў. Яны забяспечылі значны ўклад у фарміраванне асноўных макраэканамічных паказчыкаў: ВУП - 5,6 працэнта, аб'ём прамысловай вытворчасці - 18 працэнтаў, інвестыцыі ў асноўны капітал - 4,3 працэнта.

Па відах дзейнасці сярод рэзідэнтаў СЭЗ найбольш распаўсюджана апрацоўчая прамысловасць - 86,4 працэнта. У транспартнай галіне задзейнічана 2,9 працэнта рэзідэнтаў, гандлі - 2,4 працэнта, у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю - 2,4 працэнта, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 2,4 працэнта, будаўніцтве - 1 працэнт, водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і ліквідацыі адходаў - 0,7 працэнта, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 0,7 працэнта.

БелТА

Чытаць 859 разоў