У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br25,6 млрд, або ў супастаўных цэнах на 2,9 працэнта больш, чым у адпаведны перыяд папярэдняга года.
У гаспадарках усіх катэгорый атрымана 1,734 млн т жывёлы і птушкі ў жывой вазе, малака - 7,8 млн т і 3,4 млрд яек. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 96,7 працэнта аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 97,4 працэнта малака і 85,2 працэнта яек.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займаюць Мінская (26,4 працэнта) і Брэсцкая (22,2 працэнта) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,7 працэнта), Гомельская (12 працэнтаў), Віцебская (11,2 працэнта) і Магілёўская (10,4 працэнта) вобласці.