Цэны на будаўнічыя тавары будуць рэгулявацца да 1 студзеня 2024 года. Дакумент прыняты ў мэтах стабілізацыі цэнавай сітуацыі ў будаўнічай галіне.
У пералік рэгулюемых будаўнічых тавараў трапілі тыя, якія вырабляюцца або ж увозяцца і прадаюцца на ўнутраным рынку індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі (акрамя тых, хто ажыццяўляе рознічны гандаль), і прымяняюцца пры будаўніцтве і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
У спісе больш за 40 найменняў: неапрацаваная драўніна; гравій; галька; шчэбень або камень драблёны, які выкарыстоўваецца ў якасці запаўняльніка бетону, баласнага слоя аўтамабільных дарог і чыгунак і для аналагічных мэт; бітум і асфальт прыродныя; бітумы цвёрдыя і горныя пароды, якія змяшчаюць асфальтавы бітум; цэглу; пліткі і будаўнічыя вырабы з абпаленай гліны; алюміній і іншае. Згодна з пастановай нумар 981, у гэты пералік дабавіліся вуалі, сеткі, рагожы, матрацы, кардон і іншыя вырабы са шкловалакна (акрамя шклотканіны).
Пастанова ўступае ў сілу з дня прыняцця.