Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mail: info@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Новости области

Як распавялі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мiнаблвыканкама, на тэрыторыі Мінскай вобласці з 19 верасня па 1 лістапада штотыдзень па выхадных днях будуць праводзіцца восеньскія кірмашы.

Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, прыняў удзел у Першай сусветнай анлайн канферэнцыі электроннай камерцыі, паведамілі ў прэс-цэнтры парку.

Некалькі новых аб'ектаў альтэрнатыўнай энергетыкі сёлета з'явяцца ў Мінскай вобласці, паведамляе Беларусь 1.

Сёння аграрыі цэнтральнага рэгіёна вызначылі будучыя пасевы збожжавых і крыжакветных культур.

20 жніўня для жыхароў Мінскай вобласці арганізуюць электронныя кірмашы вакансій.

22 жніўня ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце адбудзецца прамая тэлефонная лінія.

У Мiнскай вобласці пачаўся другі медазбор. На пчальніках імкнуцца сабраць як мага больш мёду. Вясной яго было трохі з-за сырога і прахалоднага надвор'я. А вось да канца лета толькі ў Пухавіцкім раёне плануецца нарыхтаваць больш трох з паловай тон вітаміннай прадукцыі, паведамляе "Беларусь 1".

Два кар'ерныя самазвалы БЕЛАЗ-7540К грузападымальнасцю 30 т у жніўні прыбудуць у Арэнбургскую вобласць на руднік "Вясенні" расійскай кампаніі АТ "ОРМЕТ" (уваходзіць у склад АТ "Руская медная кампанія"). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшае ўладкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання павярхоўнымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму ў 2020 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

М1, Р53, Р23. У Мінскай вобласці рэканструююць аўтадарогі. Для бесперабойнага і камфортнага руху транспарту. Аўтадарогу М1 - Брэст - Мінск - мяжа Расіі неўзабаве чакае маштабная рэканструкцыя. Зараз у Міністэрстве транспарту і камунікацый рыхтуецца яе канцэпцыя. Работы на ўсёй працягласці - а гэта больш за 600 кіламетраў - будуць праходзіць паэтапна. Пасля мадэрнізацыі на М1, напрыклад, не змогуць выходзіць жывёлы, там забароняць рух пешаходаў і веласіпедыстаў, паведамляе Беларусь 1.