Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
У Мінскай вобласці правядуць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама. Акцыя на тэрыторыі рэгіёну адбудзецца з 7 па 11 верасня.
Капыль гатовы прыняць 28-мы Дзень пісьменнасці. Фестываль пройдзе ў гэтыя выхадныя пад дэвізам "Слова нас аб'ядноўвае". Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб ператварыць горад у глабальную інтэрактыўную пляцоўку.
Святкаванню Дня беларускага пісьменства па традыцыі папярэднічае навукова-асветная экспедыцыя "Дарога да святынь" з жыватворным агнём ад труны Гасподняй. Экспедыцыя адправілася 1 верасня з Мінскага святадухаўскага кафедральнага сабора.
У Мінскай вобласці практычна завяршылася ўборачная кампанія. Да заканчэння жніва на палях традыцыйна з'явіліся ўпрыгажэнні ў выглядзе саламяных фігур. Асабліва шмат такіх скульптур каля дарог да Копыля - месца правядзення абласных "Дажынак".
Сярэдняя школа нумар 4 Нясвіжа хутка адзначыць сваё 30-годдзе. Гэта ўстанова - адна з сямі зялёных школ Беларусі, з'яўляецца апорнай па экалагічным выхаванні ў раёне. Будынак школы акружаны зялёнымі насаджэннямі. Дэндрапарк, альпінарый, ракарый, ландшафтныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы ствараюць атмасферу гармоніі з прыродай. Цяпер школа рыхтуецца да пачатку новага навучальнага года.
"Беларуськалій" да 2030 года павялічыць вытворчыя магутнасці па выпуску ўгнаенняў да 16 млн т. Аб гэтым сёння далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі ў бягучым годзе плануюць сабраць 5,8 млн т бульбы і 1,8 млн т агародніны. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства - начальнік упраўлення бульбаводства, плодаагародніцтва, аграхіміі і аховы раслін Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
25 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Лагойскі раён. У гаспадарцы "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця збожжаўборачнага камбайнабудавання. Падставай для мерапрыемства стаў незвычайны юбілей: напярэдадні споўнілася 25 гадоў, як на "Гомсельмашы" па даручэнні Прэзідэнта пачалі выпускаць беларускія камбайны.
У Бараўлянах будуюць новую паліклініку. Установа аховы здароўя з'явіцца ў комплексе Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы. Паліклініка сяміпавярховая, разлічана на 800 наведванняў за змену. Яна акажа амбулаторную дапамогу не толькі жыхарам Бараўлянскага сельскага савета, але і навакольных населеных пунктаў.