Віншуем пераможцаў - каманду Халапеніцкай СШ (у 2019 г. гэтай камандзе таксама ўдалося абыграць супернікаў і атрымаць перамогу)! Другое месца ў каманды Бобрскай СШ ім.А. В. Луначарскага. У тройцы мацнейшых каманда СШ № 3 г. Крупкі. У турніры ўдзельнічалі 9 каманд, больш за 70 удзельнікаў. Здаровы лад жыцця, арганізаваны вольны час, веданне прававых асноў, прыкладаў небяспечных паводзін, захаванне нормаў маральнасці - гэта тое, што можа абараніць моладзь ад безразважных учынкаў і зберагчы жыццё і здароўе.