З вучнямі восьмага класа педагог-псіхолаг Е. В. Зарэмба правяла практыкум «Пра СНІД сур'ёзна». У ходзе мерапрыемства гімназісты атрымалі інфармацыю аб шляхах распаўсюджвання і мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, пра гісторыю з'яўлення чырвонай стужкі - сімвала барацьбы са СНІДам. Дзецям было прапанавана прааналізаваць сітуацыі з жыцця ВІЧ-інфіцыраваных. У канцы практыкума навучэнцы паглядзелі відэаролік «Зоркі супраць ВІЧ».