Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 01 Лістапад 2022 15:00

На Крупшчыне праходзіць акцыя «За бяспеку разам!»

Статыстыка штогод сведчыць, што пераважная прычына гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе - так званы чалавечы фактар: бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правілаў альбо ўсвядомленае грэбаванне мерамі бяспекі.

Як распавёў інспектар БНіП Крупскага РАНС Яўген Грыгаровіч у раёне сёлета адбылося 30 пажараў, у агні загінула 7 чалавек. Таму для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва з 17 кастрычніка праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

Вось і сёння ў выхадны дзень ратавальнікі накіраваліся «ў людзі», каб на парозе ацяпляльнага перыяду ў чарговы раз нагадаць, навучыць, папярэдзіць. Як гаворыцца, вада і камень точыць. Акцэнт зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем'яў і сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.  З гаспадарамі ратавальнікі правялі інструктыўна-тлумачальную працу па выкананні правілаў пажарнай бяспекі і ўручылі памяткі.

 - Нагадваю, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых, - настойліва рэкамендаваў Яўген Іванавіч.

Акцыя «За бяспеку разам» працягнецца да 2 лістапада.

Чытаць 358 разоў

Галерэя малюнкаў