Падчас мерапрыемства юныя ратавальнікі расказалі дзецям аб маладзёжнай арганізацыі, сваёй дзейнасці ў клубе, прадэманстравалі відэаролік з самымі яркімі момантамі, падзяліліся эмоцыямі. Інспектар СПiВА Крупскага РАНС Наталля Сярговіч павіншавала прысутных са святам, правяла невялікую тэматычную віктарыну і ўручыла падарункі, адказала на пытанні, якія паступілі з залы. Запамінальным стала выступленне агітбрыгады, якое завяршылася выкананнем «Хіта бяспекі». На «ўра!» прынялі флэшмоб «Моладзь за бяспеку!» і музычныя падарункі ад актывістаў клуба юных ратавальнікаў-пажарных. Напрыканцы святочнага мерапрыемства ўрачысты момант - уручэнне пасведчанняў новым членам маладзёжнай арганізацыі.
- Сёння нашы шэрагі папоўніліся самымі актыўнымі, творчымі, спартыўнымі рабятамі. Як паказвае практыка, БМГАРП для многіх становіцца той арганізацыяй, дзе можна не толькі атрымаць дадатковыя веды ў галіне бяспекі, але і цікава правесці час, знайсці новых сяброў, і нават вызначыцца са сваёй будучыняй, - адзначыла Наталля Сярговіч. – Я спадзяюся, што ў хуткім часе гэтыя хлопцы папоўняць шэрагі сапраўдных ратавальнікаў, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу – толькі патэлефануй па нумары 101 ці 112!