Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 17 Кастрычнік 2022 17:58

Дзень нараджэння БМГАРП на Крупшчыне

У рамках акцыі «Моладзь за бяспеку» ў ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Крупкі» адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае Дню нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Тут сабраліся не толькі яе актывісты, але і члены КЮСП «Iскра», і навучэнцы 7 класаў гарадскіх школ. Дарэчы, 14 кастрычніка арганізацыя адзначыла 21 год з дня свайго ўтварэння.

Падчас мерапрыемства юныя ратавальнікі расказалі дзецям аб маладзёжнай арганізацыі, сваёй дзейнасці ў клубе, прадэманстравалі відэаролік з самымі яркімі момантамі, падзяліліся эмоцыямі. Інспектар СПiВА Крупскага РАНС Наталля Сярговіч павіншавала прысутных са святам, правяла невялікую тэматычную віктарыну і ўручыла падарункі, адказала на пытанні, якія паступілі з залы. Запамінальным стала выступленне агітбрыгады, якое завяршылася выкананнем «Хіта бяспекі». На «ўра!» прынялі флэшмоб «Моладзь за бяспеку!» і музычныя падарункі ад актывістаў клуба юных ратавальнікаў-пажарных. Напрыканцы святочнага мерапрыемства ўрачысты момант - уручэнне пасведчанняў новым членам маладзёжнай арганізацыі.

 - Сёння нашы шэрагі папоўніліся самымі актыўнымі, творчымі, спартыўнымі рабятамі. Як паказвае практыка, БМГАРП для многіх становіцца той арганізацыяй, дзе можна не толькі атрымаць дадатковыя веды ў галіне бяспекі, але і цікава правесці час, знайсці новых сяброў, і нават вызначыцца са сваёй будучыняй, - адзначыла Наталля Сярговіч. – Я спадзяюся, што ў хуткім часе гэтыя хлопцы папоўняць шэрагі сапраўдных ратавальнікаў, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу – толькі патэлефануй па нумары 101 ці 112!

Чытаць 430 разоў