Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 10 Кастрычнік 2022 15:08

На Крупшчыне з 3 па 14 кастрычніка праходзіць рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку»

На маладое пакаленне ўскладзена важная місія: павысіць узровень ведаў грамадства ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і аказаць пасільную дапамогу ўсім жывучым у нястачы, у першую чаргу, пажылым людзям.

Першы этап пад адзінай назвай «112 добрых спраў» працягнуўся з 3 па 7 кастрычніка. За гэты час маладзёжны дэсант разам з ратавальнікамі наведалі домаўладаннi самотна пражываючых пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і аказалі ім пасільную дапамогу: нарыхтавалі дровы, прыбралі жылыя памяшканні і прыдамавыя тэрыторыі, устанавілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, дапамаглі ва ўборцы ўраджаю і многае іншае.

Падчас другога этапу, які пройдзе з 10 па 14 кастрычніка, вектар перамесціцца ў бок Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Для хлопцаў пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў» ці «Адзін дзень з БМГАРП», дзе будзе не толькі ўручэнне першых членскіх білетаў і пасвячэнне ў рады БМГАРП, але і ўзнагароджанне лепшых актывістаў маладзёжнай арганізацыі.

Не застанецца без увагі і насельніцтва, для якога пройдуць мерапрыемствы ў працоўных калектывах і ў месцах масавага знаходжання людзей. Ужо ў пятніцу ў ТРЦ ​​«К-сіці» наведвальнікі маглі назіраць флэшмоб «Моладзь за бяспеку!».

Чытаць 471 разоў