Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Пятніца, 26 Жнівень 2022 17:37

Уводзіцца поўная забарона на наведванне лясоў насельніцтвам

У сувязі з усталяваннем на ўсёй тэрыторыі Крупскага раёна 4-га класа пажарнай небяспекі і пагаршэннем пажаранебяспечнага становішча на тэрыторыі ляснога фонду ў адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў уводзіцца поўная забарона на наведванне лясоў насельніцтвам.

Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь заклікае грамадзян адмовіцца ад наведвання лясоў да пачатку дажджоў.

Цяпер у Беларусі вельмі неспрыяльныя ўмовы надвор'я для пажарнай бяспекі лясных угоддзяў. Уведзены забароны на наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Браслаўскага раёна. "Тым не менш грамадзяне працягваюць наведваць лясы для збору грыбоў, адпачынку на прыродзе і іншага, з-за чаго ў тым ліку адбываюцца ўзгаранні. Дзесьці яны могуць быць выпадковымі, аднак работнікамі дзяржлесаховы выяўляюцца выпадкі наўмысных падпалаў.", -  звярнуўся да жыхароў нашай краіны Аляксандр Драгун.

За парушэнне патрабаванняў рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па забароне на наведванне лясоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.21 КоАП РБ у выглядзе штрафу да 12 базавых велічынь.

Лясная ахова дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў пераводзіцца на ўзмоцнены рэжым працы ў сувязі з пагаршэннем пажаранебяспечнай абстаноўкі на тэрыторыі ляснога фонду і небяспекай узнікнення лясных пажараў.

Нагадваем, што пры выяўленні ляснога пажару неабходна прыняць меры да яго ліквідацыі і неадкладна перадаць інфармацыю аб пажары работнікам лясной аховы ці ў тэрытарыяльныя падраздзяленні МНС.

Чытаць 923 разоў