Сённяшнія «вучні» школы не толькі крупчане, але і прадстаўнікі Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў, г.Жодзіна. Гэта намеснікі начальнікаў аддзелаў па аператыўна-тактычнай рабоце, начальнікі падраздзяленняў і камандзіры аддзяленняў.
На гэты раз вучэнні прайшлі ў ААТ «Крупскі льнокамбінат». Іх мэта - адпрацаваць дзеянні абслуговага персаналу і адміністрацыі прадпрыемства ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама вядзенне баявых дзеянняў на пажаранебяспечным аб'екце.
Па тактычнай задуме ў выніку загрузкі льнотрасты адбылося ўзгаранне ў сярэднім адсеку (№2) 4-й шохі льнокамбіната. Агонь хутка распаўсюджваецца па згаральным матэрыяле з вялікім вылучэннем цяпла і ўгарнага газу.
Дзяжурны персанал спрацаваў аператыўна: апавясціў добраахвотную пажарную дружыну, кіраўніцтва аб'екта і пажарную службу. На аб'екце адключылі электраэнергію, а дружына прыступіла да тушэння пажару першаснымі сродкамі пажаратушэння і вывазу спецтэхнікай ільнотрасты з сумежных памяшканняў.
Да месца былі НС накіраваны неабходныя сілы і сродкі згодна «Плана…». Падраздзяленні ПАВЧ-1 правялі разведку пажару і папярэдняе баявое разгортванне. Было ўстаноўлена, што плошча пажару каля 168 м2, гарыць сярэдні адсек 4-й шохі, ідзе распаўсюджванне пажару, існуе пагроза суседнім адсекам… Прыбыўшыя аддзяленні ПАСП-13 в. Прошыка, ПАСП-16 в. Дворышча, ПАСП-13 д. Лошніца Барысаўскага ГРАНС правялі баявое разгортванне па тушэнні даху і абароне суседніх адсекаў 4-й шохі. У выніку аператыўных граматных дзеянняў і ратавальнікаў, і абслугоўваючага персаналу «пажар» на льнокамбінаце быў у найкарацейшыя тэрміны лакалізаваны і ліквідаваны, тым самым мінімізаваны ўрон прадпрыемству.
На падвядзенні вынікаў школы тактычнага майстэрства было адзначана, што ўсе ўдзельнікі з пастаўленымі задачамі справіліся паспяхова.