Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 22 Жнівень 2022 16:29

У Крупскім раёне працавала школа аператыўна-тактычнага майстэрства

Гэта ўжо традыцыйная форма тактыка-спецыяльных вучэнняў прымяняецца для таго, каб павысіць якасць баявой працы ратавальнікаў, абмяняцца вопытам, абмеркаваць праблемныя пытанні і знайсці шляхі іх вырашэння.

Сённяшнія «вучні» школы не толькі крупчане, але і прадстаўнікі Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў, г.Жодзіна. Гэта намеснікі начальнікаў аддзелаў па аператыўна-тактычнай рабоце, начальнікі падраздзяленняў і камандзіры аддзяленняў.

На гэты раз вучэнні прайшлі ў ААТ «Крупскі льнокамбінат». Іх мэта - адпрацаваць дзеянні абслуговага персаналу і адміністрацыі прадпрыемства ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама вядзенне баявых дзеянняў на пажаранебяспечным аб'екце.

Па тактычнай задуме ў выніку загрузкі льнотрасты адбылося ўзгаранне ў сярэднім адсеку (№2) 4-й шохі льнокамбіната. Агонь хутка распаўсюджваецца па згаральным матэрыяле з вялікім вылучэннем цяпла і ўгарнага газу.

Дзяжурны персанал спрацаваў аператыўна: апавясціў добраахвотную пажарную дружыну, кіраўніцтва аб'екта і пажарную службу. На аб'екце адключылі электраэнергію, а дружына прыступіла да тушэння пажару першаснымі сродкамі пажаратушэння і вывазу спецтэхнікай ільнотрасты з сумежных памяшканняў.

Да месца былі НС накіраваны неабходныя сілы і сродкі згодна «Плана…». Падраздзяленні ПАВЧ-1 правялі разведку пажару і папярэдняе баявое разгортванне. Было ўстаноўлена, што плошча пажару каля 168 м2, гарыць сярэдні адсек 4-й шохі, ідзе распаўсюджванне пажару, існуе пагроза суседнім адсекам… Прыбыўшыя аддзяленні ПАСП-13 в. Прошыка, ПАСП-16 в. Дворышча, ПАСП-13 д. Лошніца Барысаўскага ГРАНС правялі баявое разгортванне па тушэнні даху і абароне суседніх адсекаў 4-й шохі. У выніку аператыўных граматных дзеянняў і ратавальнікаў, і абслугоўваючага персаналу «пажар» на льнокамбінаце быў у найкарацейшыя тэрміны лакалізаваны і ліквідаваны, тым самым мінімізаваны ўрон прадпрыемству.

На падвядзенні вынікаў школы тактычнага майстэрства было адзначана, што ўсе ўдзельнікі з пастаўленымі задачамі справіліся паспяхова.

Чытаць 862 разоў