Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Панядзелак, 22 Жнівень 2022 16:27

У Крупскім раёне праходзіць комплексная пажарна-прафілактычная акцыя

Гэтым разам «эстафету бяспекі» Халапеніцкі сельскі Савет перадаў Ухвальскаму.

Асноўная мэта акцыі - павышэнне ўзроўню пажарнай бяспекі домаўладанняў і кватэр грамадзян, выяўленне прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад пажараў, стабілізацыя аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і гібеллю людзей ад іх.

Сёння рэйдавая група на чале з начальнікам Крупскага РАНС Дзмітрыем Турам выехала ў названым напрамку - вёскі Забянькова, Гумны, Захараўка, Лыжкі, Прусаўшчына, Чарнаосава. Задача - праверыць домаўладанне асобных катэгорый грамадзян паводле спісаў, прадстаўленых сельвыканкамам. У цэнтры ўвагі - інваліды, адзінокія і адзінокапражываючыя пажылыя грамадзяне.

Пры праверцы прыватнага сектара ратавальнікі асаблівую ўвагу ўдзялялі стану печаў. Наперадзе ацяпляльны сезон, таму неабходна прытрымлівацца прымаўкi «рыхтуй сані летам». Самы час заладзіць расколіны, абтынкаваць і пабяліць печ-матухну, ачысціць комін, прымасціць прытопачны ліст. Прафесійнае вока заўважыць любое парушэнне і дасць дакладныя рэкамендацыі па яго ліквідацыі. З грамадзянамі праводзілі вялікую тлумачальную работу аб неабходнасці захавання мер пажарнай бяспекі, у першую чаргу пры абыходжанні з агнём - пры курэнні або спальванні смецця на сваім прысядзібным участку. Кожнаму ўручалася наглядная выяўленчая прадукцыя - брашура па эксплуатацыі печаў у жыллёвым фондзе, улёткі і буклеты з парадамі ад МНС. Ратавальнікі таксама звярталі ўвагу на наяўнасць і спраўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, прыводзілі важкія довады на карысць яго ўстаноўкі.

Акцыя працягнецца да 21 жніўня. Па яе выніках Крупскім РАНС будуць падрыхтаваны інфармацыйныя лісты ўсім зацікаўленым па аказанні дапамогі грамадзянам у прывядзенні іх домаўладанняў у пажарабяспечны стан.

Чытаць 849 разоў