Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Жнівень 2022 18:09

У гарадской СШ № 3 адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку

У гарадской СШ № 3 адбылося ўрачыстае адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі. Гэта сумесны праект Крупскага райвыканкама і Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Спорт для ўсіх».

Цырымонію правялі старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел і начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што новы аб'ект па праве стане важным крокам у развіцці спорту сярод дзяцей, моладзі і дарослых. Анатоль Козел шчыра падзякаваў ініцыятарам праекта за добры падарунак рэгіёну.

Яўген Булойчык зазначыў, што ўжо стала добрай традыцыяй, пачынаючы з мая месяца, штотыдзень адкрываць спартыўныя пляцоўкі.

З словамі падзякі ў адказ і падарункамі гасцям выступіла дырэктар школы Алена Бомберава.

Паказальныя выступленні - ад спартсменаў-удзельнікаў аддзялення гімнастыкі Крупскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Чытаць 949 разоў

Галерэя малюнкаў