Цырымонію правялі старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел і начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што новы аб'ект па праве стане важным крокам у развіцці спорту сярод дзяцей, моладзі і дарослых. Анатоль Козел шчыра падзякаваў ініцыятарам праекта за добры падарунак рэгіёну.
Яўген Булойчык зазначыў, што ўжо стала добрай традыцыяй, пачынаючы з мая месяца, штотыдзень адкрываць спартыўныя пляцоўкі.
З словамі падзякі ў адказ і падарункамі гасцям выступіла дырэктар школы Алена Бомберава.
Паказальныя выступленні - ад спартсменаў-удзельнікаў аддзялення гімнастыкі Крупскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.