Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Чэрвень 2022 18:02

У Крупках у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адбыўся мітынг-рэквіем

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Крупках ля абеліска загінуўшым воінам і мірным жыхарам ва ўрочышчы Лебортава адбыўся мітынг-рэквіем. Ушанаваць памяць загінуўшых на палях бітваў і аддаць даніну павагі тым, хто заваяваў мір, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, афіцэры, педагогі, школьнікі.

Малітву аб памерлых воінах здзейсніў святар Ян Шыбека. Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся намеснік старшыні Крупскага райвыканкама Андрэй Вараб'ёў. Ён пажадаў усім памятаць подзвіг народа і шанаваць радасць мірнага жыцця.

Хвіліна маўчання, запаленыя свечкі, ускладанне кветак да абеліска - памяць несмяротная.

Чытаць 1254 разоў

Галерэя малюнкаў