У якасці спікераў выступілі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама Людміла Куксіна і першы сакратар раённага камітэта «БРСМ» Раман Фамін. Абмяркоўвалі розныя пытанні, у тым ліку разабралі асноўныя напрамкі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Людміла Куксіна распавяла аб грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі на Крупшчыне, якім чынам дзяржава падтрымлівае таленавітую і адораную моладзь, а таксама маладыя сем'і і пра многае іншае. Маладыя людзі актыўна выказвалі сваё меркаванне, дзяліліся ідэямі і ініцыятывамі.