Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Чэрвень 2022 18:25

Адкрытая дыялогавая пляцоўка па тэме «Год гістарычнай памяці»

У лагеры працы і адпачынку «Арыенцір» арганізаванага на базе Крупскай раённай гімназіі, адбылася адкрытая дыялогавая пляцоўка па тэме «Год гістарычнай памяці: захоўваючы традыцыі - ствараем будучыню».

У дыялогавай пляцоўцы прынялі ўдзел начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Крупскага райвыканкама Бомберава Алена Эрнстаўна і дырэктар Крупскага краязнаўчага музея Больбат Тамара Уладзіміраўна. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся важныя пытанні, якія тычацца нашага грамадства: Год гістарычнай памяці. Чаму неабходна захоўваць памяць пра падзеі гераічнага мінулага сваёй Радзімы. Значнасць дзяржаўнай сімволікі. Якую ролю адыгрывае моладзь у грамадстве. Культурна-гістарычная спадчына Крупшчыны. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і гонару за культурна-гістарычнае мінулае Рэспублікі Беларусь.

Чытаць 760 разоў

Галерэя малюнкаў